Прынцыпы працавітасці Сяргей Чыгер

чигерНа Жыткавіцкім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм Сяргей Чыгер працуе шосты год.  Але нягледзячы на такі нязначны стаж ён пераканаўча даказаў, што поспехі заўсёды прыходзяць  да руплівых.

Шлях у прафесію для Сяргея Міхайлавіча складваўся, нібы па наезджанай каляіне. Школа, потым прафесійна-тэхнічнае вучылішча, дзе атрымаў спецыяльнасць механізатара. Першыя самастойныя крокі зрабіў у агратэхсервісе. І вось зараз плённа працуе ў меліяратарскай сям’і. Спачатку яму даверылі МТЗ, затым перасеў на пагрузчык “Амкадор”.

— Работы рознай даводзіцца выконваць за год вельмі і вельмі шмат, — расказвае Сяргей Чыгер пра сваю дзейнасць. — Прычым, працую не толькі на асноўнай вытворчай базе прадпрыемства, але і на розных меліярацыйных аб’ектах, што знаходзяцца на тэрыторыі раёна. Канечне, часам бывае нялёгка, але ў такім калектыве, як у нас, працаваць дрэнна проста сорамна.

Узаемавыручка, настойлівасць, уменне супрацьстаяць цяжкасцям, дабівацца выдатных вытворчых здабыткаў – гэта ўсе тыя якасці, якія Сяргей Чыгер цэніць у людзях, з якімі шчыруе побач. Таму і сам імкнецца адпавядаць вышэйзгаданым крытэрыям. І гэтага, па яго разуменню, на Жыткавіцкім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм можна здабыць толькі стваральнай працай мазалёвай. Тым больш, калі яна накіравана на павышэнне ўрадлівасці роднай зямлі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.