Тураўскія рэкорды

Багатым на вытворчыя дасягненні выдаўся мінулы год для калектыву акцыянернага таварыства “Тураўшчына”.  Яго доля ў агульную скарбонку аграрыяў рэгіёна склала 45,5 працэнта.

Адным з галоўных поспехаў працаўнікоў гаспадаркі з’яўляецца валавы збор зерня і кукурузы.  Напрыклад, іх у бункернай вазе сабралі 25794 тоны. З кожнага гектара намалочвалі па больш як восемдзясят цэнтнераў. У цэлым жа ў засекі пасля дапрацоўкі засыпана 21361 тона зерня пры ўраджайнасці 68,1 цэнтнера. Хлебаробаў сельгаспрадпрыемства: вадзіцеля Сяргея Леўкаўца, аператара збожжатока Фёдара Арцюховіча, галоўнага агранома Аляксандра Блоцкага віталі на абласных дажынках, дзе перадавікі акцыянернага таварыства атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Прынамсі, дырэктар гаспадаркі Андрэй Кузьменка з галоўнага форуму аграрыяў Гомельшчыны прывёз для таварыства падараваны кіраўніцтвам вобласці трактар. А яшчэ праца Андрэя Уладзіміравіча адзначана Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі. Практычна ўвесь п’едэстал гонару занялі працаўнікі Тураўшчыны і ў раённым саперніцтве па вытворчасці збажыны, што таксама належна было ўшанавана на рэгіянальным свяце “Дажынкі”.

?. ???? ?Не падвялі і жывёлаводы. Асабліва прыкметныя поспехі ў малочнай галіне. Ад адной каровы на грамадскіх фермах таварыства надаілі па 5933 кілаграмы сырадою, прыбавіўшы да папярэдняга года 297 кілаграмаў. На 104,3 працэнта вырасла і валавая вытворчасць малака, якая склала за леташні перыяд 19388,5 тоны. Увогуле, тэмп росту валавай прадукцыі ў параўнанні з 2015-м, за мінулы горд вырас на 119,1 працэнта. І гэта не цуды, а вынік мэтанакіраванай работы па самых сучасных тэхналогіях над павышэннем культуры вытворчасці, паляпшэння добраўпарадкаванасці аб’ектаў, увядзенне ў строй новых. Летась, напрыклад, было зда-дзена ў эксплуатацыю агароднінасховішча.

ААТ “Тураўшчына” — гаспадарка шматгаліновая. Паспяхова тут працуюць не толькі на палетках і фермах, але і на кансервавым камбінаце, у садах, развіваюць турызм. І калектыў не толькі гэтым ганарыцца, але і імкнецца з кожным годам прымножыць і прымножыць свае працоўныя набыткі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.