У бяспечных умовах

На Жыткавіцкай хлебнай базе ў мінулым годзе на вырашэнне пытанняў па ахове працы і стварэнне бяспечных умоў на вытворчасці зрасходавана больш як 60 тысяч рублёў. Па словах інжынера па тэхніцы бяспекі і ахове працы прадпрыемства Фёдара Каралёва, сёлета плануецца на вышэйазначаную дзейнасць выдаткі значна павялічыць.

Як адзначыў спецыяліст, яны вырастуць да ста тысяч рублёў. Грошы будуць выкарыстаны на стварэнне бытавых умоў, навучанне персаналу, набыццё для яго сродкаў індывідуальнай аховы і спецвопраткі і іншыя патрэбы.  І гэта без уліку тых сум, якія адміністрацыя базы плануе патраціць на рэканструкцыю і мадэрнізацыю вытворчасці, што таксама будзе спрыяць паляпшэнню дзейнасці работнікаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.