Высокі узровень прадэманстравалі аператары машыннага даення Жыткаўшчыны

На высокім узроўні прадэманстравалі сваё прафесійнае майстэрства на абласным конкурсе аператараў машыннага даення працаўніцы малочнай галіны Жыткаўшчыны. Саперніцтва, якое сабрала не толькі вопытных і спрактыкаваных спецыялістаў, але і маладых, праходзіла ў Рэчыцкім раёне.

Наш рэгіён у працоўным спаборніцтве прадстаўлялі аператары машыннага даення Наталля Фралова з акцыянернага таварыства “Тураўшчына” і Яна Чыжык з камунальнага сельгаспрадпрыемства “Коленскае”.  І хаця нашы майстры малочнай справы і не сталі прызёрамі конкурсу, але паказалі на ім выдатныя практычныя навыкі і тэарэтычныя веды. За гэта іх старанні былі адзначаны саліднымі грашовымі прэміямі, якія ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі жыткаўчанкам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.