З выраю на Палессе ляцяць

На базе Тураўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі створана першае на Гомельшчыне аддзяленне рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Як вядома, наш прыпяцкі рэгіён даўно прызнаны тэрыторыяй, важнай для птушак. У Тураве знаходзіцца адзіная на Беларусі станцыя кальцавання водна-балотных птушак і вядомы арніталагічны заказнік міжнароднага значэння “Тураўскі луг” – месца гняздавання і абітання  прадстаўнікоў пярнатага царства, у тым ліку рэдкіх, занесеных у Чырврную кнігу.

Раённая суполка АПБ будзе садзейнічаць захаванню біялагічнай разнастайнасці рэгіёна, развіццю экалагічнай адукацыі навучэнцаў і мясцовага насельніцтва.

Святлана шАКАЛЯН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.