Зладжана працуюць механізатары акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс

Зладжана бягучай вясной працуюць на палетках механізатары акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс”. Дзякуючы чаму ўсе работы тут выконваюцца ў сціслыя тэрміны і з належнай якасцю.

Практычна сяўба ранніх каласавых культур на палях прадпрыемства ўжо завершана. Механізатар Сяргей Аліфяровіч правёў яе амаль на ста гектарах. Важкі ўклад у гэтую справу зрабіў і Віктар Аліфяровіч, які падвозіў і загружаў у пасяўны агрэгат насенне, а таксама ўносіў у глебу мінеральныя тукі. А ўчастак работ для гэтых земляробаў забяспечылі механізатары Дзмітрый Ханеня і Васіль Галавач, занятыя на перадпасяўной падрыхтоўцы палеткаў.

Выніковасцю ў рабоце вызначаецца і Янек Савіч, што паспяхова падкарміў азімыя каласавыя на 160 гектарах, і зараз ён вядзе ў другі раз такую неабходную доглядную справу. Наперадзе аграрыяў ААТ “Жыткавічыхімсервіс” яшчэ чакае нямала новых клопатаў на грамадскім палетку. У першую чаргу, сяўба на 230 гектарах кукурузы. На цяперашні час спецыялісты акцыянернага таварыства актыўна рыхтуюць да гэтай работы глебу і ўносяць арганіку.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.