Нялёгка складваецца пасяўная для аграрыяў Жыткаўшчыны

Нялёгка складваецца пасяўная для аграрыяў Жыткаўшчыны бягучай вясной. Асноўнай перашкодай, па меркаванні спецыялістаў, з’яўляецца залішняя пераўвільготненасць глебы.

Але, нягледзячы на такую неспадзяванасць, вяскоўцы імкнуцца весці ўвесь комплекс работ на палетках. У першую чаргу, высілкі механізатараў засяроджаны на перадпасяўной падрыхтоўцы глебы. Неабходныя агратэхнічныя прыёмы праведзены ўжо на 3518 гектарах па стану на 30 сакавіка.  Гэта складае да сёлетняй агульнараённай пасяўной плошчы яравых культур 17 працэнтаў. Калі ж браць вышэйзгнаданы паказчык да плану сяўбы ранніх каласавых культур, атрымліваецца, што глеба падрыхтавана амаль на 60 працэнтах плошчаў.

Сама ж сяўба ранніх зерневых і зернебабовых пакуль толькі разгортваецца. Насенне заштукавана ў глебу на 760 гектарах або 12 працэнтах да вытворчага задання.

Не спыняюцца ў гаспадарках і падкормкі пасеваў азімых зерневых культур. Мінеральныя тукі на іх унесены на 5000 гектарах з 8039, дзе гэтая дзейнасць запланавана.  Добра вядуць падкормкі азімых земляробы акцыянерных таварыстваў “Тураўшчына” і “Жыткавічыхімсервіс”. Кіпіць праца і на палетках з азімым рапсам. Хаця гэтая культура ўжо які год падводзіць аграрыяў раёна, дрэнна пераносіць зіму. Вось і на гэты раз прыкладна на палове плошчаў спецыялісты фіксуюць гібель узыходаў. Таму перад вяскоўцамі стаіць задача своечасова правесці доглядныя мерапрыемствы на застаўшыхся 748 гектарах азімага рапсу. Яго падкормкі мінеральнымі тукамі праведзены на 310 гектарах.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.