Лета з карысцю

Шматлікія пытанні  па папярэджванню  антыграмадскіх паводзін дзяцей былі абмеркаваны на сялектарным пасяджэнні абласной камісіі па справах непаўналетніх з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Прывалава.

На нарадзе прааналізавалі не толькі стан падлеткавай злачыннасці і супрацьпраўных дзеянняў на тэрыторыі вобласці, але і  вызначыліся з тым, якім чынам арганізаваць  прафілактыку па праблемных пытаннях у летні перыяд. Асноўны шлях — гэта занятасць дзяцей, каб яны пастаянна знаходзіліся пад апекай дарослых. У прыватнасці,  некалькі дзясяткаў тысяч падлеткаў з вобласці  будуць аздараўлівацца ў лагерах. Прычым не толькі ў стацыянарных, але і тых, што адкрыюцца пры  навучальных установах, вайсковых часцях і іншых сруктурах. Вялікая роля  надаецца і працаўладкаванню падлеткаў на час канікулаў. Свій уклад у арганізацыю вольнага часу дзяцей павінны ўнесці і ўстановы культуры. Як адзначалася на пасяджэнні, важна не толькі, каб падлеткі былі заняты ў час адпачынку, але і не нашкодзілі свайму здароўю. Таму адпаведныя службы павінны  паклапаціцца пра бяспечныя ўмовы знаходжання дзяцей ля вадаёмаў, на гульнявых пляцоўках, у лагерах і іншых месцах. Сумесныя намаганні дарослых дазволяць правесці моладзі канікулы не  толькі з карысцю, але і не дапусціць трагічных выпадкаў і антыграмадскіх паводзін у падлеткавым асяроддзі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.