На другой палове плошчаў

Акцыянернае таварыства “Людзяневічы”  адно  з нямногіх  сельгаспрадпрыемстваў раёна, дзе пад пасевы кукурузы адведзены найбольшыя плошчы. Сёлета  ў гаспадарцы яна зойме 2000 гектараў.

Несумненна, каб паспяхова справіцца з такім аб’ёмам работ, мясцовым працаўнікам неабходна прыкласці належнае старанне і немалыя намаганні. Ім гэта ўдаецца. Найперш, таму спрыяе, што ў гаспадарцы загаддзя падрыхтавалі глебу на ўсёй плошчы. На гэтым участку праявілі майстэрства такія механізатары як Раман Салавей, Уладзімір Гатчэня, Сяргей Ахоценка і Сяргей Савіцкі.  Таму і сама сяўба ідзе шпаркімі тэмпамі. Яе выконваюць Андрэй Чэркас і Іван Татур. Штодня імі засяваецца  “каралевай палёў”больш за паўсотні гектараў .  Агульнымі высілкамі кукуруза ў акцыянерным таварыстве размешчана на палове запланаваных палеткаў.

Калі браць раён у цэлым, то па стану на 10 мая сяўба каштоўнай кармавой і зерневай культуры таксама перайшла экватар. З вызначаных заданнем 9283 гектараў, адведзеных пад кукурузу, яна пасеяна на 4541.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.