“Наш жывёлавод” акцыянернага таварыства “Тураўшчына»

Прафкам акцыянернага таварыства “Тураўшчына” актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскай акцыі пад вышэйзгаданай назвай. Асноўная яе мэта: належна ўшанаваць лепшых працаўніц ферм, якія заняты на вытворчасці малака.

Як расказала прафсаюзны лідар сельгаспрадпрыемства Наталля Вакульчук, па выніках першага квартала ў гаспадарцы з кожнай МТФ вызначаны дзевяць аператараў машыннага даення, якія дабіліся найважэйшых надояў за азначаны адрэзак часу. Цяпер старшыня пярвічкі разам з прадстаўнікамі адміністрацыі наведваюцца ў структурныя падраздзяленні, каб ганаровымі дыпломамі і падарункамі аддзячыць жывёлаводаў за працу. Узнагароды атрымалі Надзея Талмачова з малочнатаварнага комплексу “Новая казаргаць – 2”, якая за квартал надаіла ад каровы па тры тоны малака, а таксама Праскоўя Грудніцкая з Верасніцкай МТФ, яе вытворчы здабытак складае больш трох тысяч кілаграмаў прадукцыі ад каровы, і Наталлля Бабарыка са Старажавецкай фермы. У хуткім часе прафсаюз акажа  павагу і іншым перадавікам.

Сяргей Белка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.