Рытмічна працуе акцыянернае таварыства “Жыткавічыхімсервіс”

У гэтыя дні рытмічна працуе вытворчы ўчастак па здабычы  сапрапелю акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс”. Сёлета спецыялісты падраздзялення плануюць павялічыць не толькі колькасныя  прадукцыі, але і забяспечыць яе высокую якасць.

Паспяховаму выкананню пастаўленай задачы спрыяе тое, што за апошнія гады на ўчастку праведзена вялікае абнаўленне абсталявання. Яно практычна ўсё новае. Гэта значна пашырыла магчымасці па намыванні донных адкладанняў возера Чырвонае. Напрыклад, летась іх закачана ў чэкі пятнаццаць тысяч тон, а ў гэтым годзе да канца сезону будзе больш як дваццаць тысяч. Таксама мадэрнізацыя вытворчасці дазваляе спецыялістам таварыства весці неабходныя работы  на адлегласці ад берага амаль удвая большай, чым летась. Зараз земснарад можа  заходзіць у возера на кіламетр, а там запасы сапрапелю намнога багацейшыя і вышэйшай якасці.

Правёўшы кардынальныя перамены на вытворчасці, кіраўніцтва ААТ “Жыткавічыхімсервіс” прымае захады  па стварэнні ў структурным падраздзяленні належных бытавых умоў. У хуткім часе тут пачнецца будаўніцтва доміка, дзе будуць абсталяваны пакоі для пераапранання працаўнікоў, прыёму ежы і адпачынку. Новыя планы сведчаць аб тым, што ў акцыянерным таварыстве праяўляюць пастаянны клопат пра культуру вытворчасці, што і дазваляе дабівацца належных вынікаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.