Тураўскія чытанні

З добрай задумкі і пачыну адміністрацыі школы №1 г. Тураў ужо трэці год запар на базе гэтай установы адукацыі праводзяцца Тураўскія чытанні.

У трохпавярховай, па-сучаснаму адрамантаванай школе, усё прыгожа, пачынаючы ад стэндаў і заканчваючы мэбляй. Ва ўтульнай актавай зале ўсе крэслы заняты. Менавіта тут пачынаецца мерапрыемства, якое адкрываюць вядучыя пранікнёнымі словамі аб тураўскай зямлі,  зваротам да ўдзельнікаў, ну і, канечне, песнямі. Права адкрыць імпрэзу даецца намесніку загадчыка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяне Русай.

Чытальнікі падзелены на секцыі: памяць Вялікай Айчыннай вайны, праваслаўная культура і гісторыя малой Радзімы. Наша работа прысвечана дзецям вайны, тым, хто свае маленства і юначыя гады правёў у далёкай Нямеччыне. Сярод даследчыкаў таксама прадстаўнікі Лельчыцкага, Калінкавіцкага і Петрыкаўскага раёнаў. Трэба адзначыць, усе матэрыялы былі шчымлівыя, змястоўныя і вартыя. Вельмі тактоўна і добразычліва (менавіта ў нашай секцыі) вяла дыялог з кожным даследчыкам Ларыса Мілевіч. Пасля тых пытанняў і рэкамендацый, кожны з выступаючых яшчэ больш ацэніць праведзеную ім (ці імі) работу і, я ўпэўнена, возьмецца за новую.

Падчас узнагароджання і зарыцця свята Таццяна Русая падкрэсліла, што ёсць чаму павучыцца і нам у суседзяў.

Ніхто не застаўся без увагі, бо кожнаму з выступаючых уручылі дыплом удзельніка і памятны падарунак. Мая вучаніца Маргарыта Ефімовіч таксама атрымала прэзент, а яшчэ — дыплом І ступені, чым засталася вельмі задаволенай.

В. Емельяновіч,

настаўнік беларускай мовы

і літаратуры Мілевіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.