Упэўнена вядуць сяўбу земляробы акцыянернага таварыства “Тураўшчына”

Упэўнена вядуць сяўбу агароднінных культур  у гэтыя дні земляробы акцыянернага таварыства “Тураўшчына”.

Пад грамадскі агарод сёлета тут адведзена 770 гектараў. З гэтай плошчы 400 займе гарох, які будзе выкарыстаны для патрэб уласнай перапрацоўкі. Сяўба будучай сыравіны распачалася, у глебу ўжо заштукавана насенне культуры на амаль сотні гектарах. Першыя 25 гектараў з 250 засеяны і салодкай кукурузай. А вось з буракамі і морквай у гаспадарцы справіліся поўнасцю, да завяршэння набліжаюцца работы і на цыбульных палетках. Наперадзе ў працаўнікоў акцыянернага таварыства пасадка капусты. Яе плануюць у бягучым годзе вырошчваць на паўсотні гектарах.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.