Жыткаўчан парадуе беларуская спявачка Ларыса Грыбалёва

Гарадскі Цэнтр культуры даўно з’яўляецца любімым месцам для адпачынку жыхароў райцэнтра. Калектыў установы для гэтага не толькі ладзіць пастаянна  ўласныя мерапрыемствы, але і дае магчымасць на сваёй сцэне выступіць прыезджым артыстам. 

У хуткім часе  сваім выступленнем жыткаўчан на галоўнай канцэртнай пляцоўцы раёна парадуе  беларуская спявачка Ларыса Грыбалёва.

 Жыткавічы яна наведае ў межах гастрольнага туру па краіне. Яе праграма ў райцэнтры  запланавана на 24 мая. Пачатк мерапрыемства а 18 гадзіне. Артыстка парадуе гледачоў сваімі хітамі, а таксама адкажа на пытанні, якія можна будзе задаць ёй пісьмова падчас канцэрта. Пра кошт білетаў і іх наяўгнасць, умовы аплаты можна даведацца ў адміністрацыі ГЦК.

Сяргей БЕЛКА

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.