3300 тон сенажу назапасілі ў Жыткавіцкім раёне

3300 тон сенажу на-запасілі корма-нарыхтоўшчыкі раёна на зімоўку грамадскаму статку з траў першага ўкосу.  Патрэбы ў вышэйзгаданым корме забяспечаны на шэсць працэнтаў па стану на 1 чэрвеня. А ўсяго неабходна пакласці ў траншэі 55 тысяч тон сенажу. Выдатна ладзяцца справы ва ўсіх гаспадарках, дзе вывелі на травяныя ўгоддзі спецыялізаваную тэхніку. Напрыклад, у камунальным сельгаспрадпрыемстве “Коленскае” ўжо забяспечылі выкананне вытворчага задання на шаснаццаць працэнтаў, а ў акцыянерным таварыстве “Людзяневічы” – на трынаццаць. Сёлета травы першым укосам аграрыям патрабуецца ўбраць на 5866 гектарах, скошаны яны на першае чэрвеня на 551 гектары. Добрымі тэмпамі гэтая работа выконваецца ў акцыянерных таварыствах “Людзяневічы”, “Прыазёрскае-Агра”, “Тураўшчына” .

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.