“Дыхаць вольна!”

У апошні дзень мая ў многіх працоўных калектывах райцэнтра можна было сустрэць валанцёраў грамадскага таварыства Чырвонага Крыжа. Наведваліся яны з высакароднай мэтай: у чарговы раз данесці жыткаўчанам пра шкоду курэння для здароўя чалавека. Распачалі ж сваё мерапрыемства актывісты раённай арганізацыі тэматычнай акцыяй “Дыхайце вольна!” на цэнтральнай плошчы горада.

Да дзеі далучыліся спецыялісты ўстаноў аховы здароўя, дзіцячай бібліятэкі, райкама БРСМ і іншых структур, што няспынна вядуць агітацыйную работу супраць тытунёвай залежнасці. Менавіта і на чарговай акцыі ў аснове быў гэты від дзейнасці. Валанцёры раздавалі прахожым спецыяльную літаратуру. З кніг і часопісаў пра шкоднасць п’янства, курэння, наркаманіі была  арганізавана выстава. Гожа ўпісваўся ў агульны малюнак акцыі і фотастэнд, на якім  актывісты Чырвонага Крыжа дэманстравалі карысныя справы сваіх пярвічак. Здымкі яскрава сведчылі, што такіх у арганізацыі вельмі і вельмі шмат. У прыватнасці, гэта наведванні і дапамога ветэранам, пажылым людзям, інвалідам і іншым катэгорыям грамадзян,  хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю.

Зразумела, што ад праведзенай інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі чакаць імгненна станоўчых вынікаў не прыходзіцца. Ды яе арганізатары і не ставілі на мэце, што многія пасля гутарак адмовяцца ад цыгарэт. Важна ў такіх мерапрыемствах іншае, каб большай колькасці людзей данесці веды аб тым, што менавіта сваімі неабдуманымі ўчынкамі яны наносяць непапраўны ўрон свайму здароўю.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.