У Жыткавичах не дапускаюць несанкцыянаванага звальнення работнікаў

Не дапускаць несанкцыянаванага мясцовымі органамі ўлады звальнення работнікаў без наступнага іх працаўладкавання на новыя месцы. Аб гэтым і не толькі гаварылі на семінары-нарадзе, што пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Палтарана прайшоў на мінулым тыдні.

Звяртаючыся да спецыялістаў кадравых службаў прадпрыемстваў, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Макарэвіч прааналізавала сітуацыю, якая склалася ў выніку аптымізацыі штатаў. На Жыткаўшчыне, як і ў шэрагу іншых рэгіёнаў, суадносіны звольненых і прынятых пакуль маюць адмоўную тэндэнцыю. Пры гэтым важна падкрэсліць, што асноўная маса людей, атрымаўшых разлік, гэта сезонныя работнікі (машыністы кацельных, гардэробшчыкі і інш.). Тры чалавекі ў красавіку страцілі працу за прагулы і іншыя парушэнні. Усяго з пачатку года ўладкавана 275 жыхароў раёна.

Па выніках нарады кіраўніцтву прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў даручана не дапускаць звальнення работнікаў па незалежных ад іх прычынах і прымаць меры па іх перапрацаўладкаванні, у тым ліку шляхам навучання новым прафесіям. Прысутным нагадалі: у аператыўным парадку прадстаўляць на адрас упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны звесткі аб вакансіях, што маюцца, з мэтай іх закрыцця незанятымі грамадзянамі.

Першы рубель — самы дарагі

Служба занятасці сёлета арганізуе для моладзі пяць праектаў другаснай занятасці.

Падчас канікулаў у іх задзейнічаюць 103 чалавекі з ліку вучняў Дуброўскай і Бялёўскай сярэдніх школ, СШ №3 г. Жыткавічы ім. І. Банава, СШ №2 г. Тураў і гімназіі ім. А. Ліхоты. Старшакласнікі напрацягу некалькіх дзён рамантуюць бібліятэчныя кніжкі, займаюцца добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі, абнаўляюць класную мэблю альбо вырабляюць для сваёй установы інфармацыйныя стэнды.

Першымі разлічылі вучняў Жыткавіцкай сярэдняй школы №3. На мінулым тыдні яны скончылі сваё заданне па догляду за клумбамі. Нагадаем: сродкі на фінансаванне другаснай занятасці (зарплата, падаткі і расходныя матэрыялы) выдаткоўвае раённая служба занятасці.

Святлана Шакалян

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.