«Адзінства-2017»: Жыткавіцкая каманда вярнулася з перамогай

З перамогай вярнулася жыткавіцкая каманда з абласнога турыстычнага злёту «Адзінства-2017», што прайшоў у Ветцы на прыканцы мінулага тыдня.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі рабочай моладзі, члены грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Дзякуючы кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў нашага рэгіёну, якія дэлегіравалі на спаборніцтвы лепшых спартсменаў-аматараў са сваіх калектываў, жыткаўчане здолелі выступіць у саперніцтве даволі моцным саставам. Гэта ў спалучэнні з прагай перамогі, узаемавыручкай і знітаванасцю духу прынесла высокі вынік. Нашы землікі сталі лепшымі ў дартсе, другімі ў спартыўным арыентаванні і перацягванні каната, трэцімі — у валейболе і бойцы мяхамі, а таксама на паласе перашкод. Такі вялікі збор медалёў у асобных намінацыях турыстычнага злёту забяспечыў нашым землякам і агульнакамандную перамогу. З Веткі маладыя рабочыя Жыткаўшчыны вярталіся з добрым настроем ад свайго паспяховага выступлення і цудоўнага адпачынку.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.