Цифра недели

6 выпускнікоў вышэйшых і сярэдне-спецыяльных устаноў галіны культуры знайшлі сваё першае працоўнае месца на Жыткаўшчыне.

Маладыя спецыялісты свой пачатковы сталы практычны вопыт па атрыманых прафесіях будуць набываць у Тураўскім краязнаўчым музеі, Жыткавіцкай цэнтральнай бібліятэцы, гарадскім Цэнтры культуры і Чырвоненскай дзіцячай школе мастацтваў. Дарэчы, гэтая ўстанова атрымала сёлета найбольшае кадравае папаўненне — 2 працаўнікі.

З ліку тых, хто папоўніў сям’ю культработнікаў нашага рэгіёна, два чалавекі маюць дыпломы аб вышэйшай адукацыі, у астатніх, чатырох, за плячыма вучоба ў каледжах.

Чатыры спецыялісты — ураджэнцы раёна, двое з якіх навучаліся па мэтавых дагаворах аддзела ідэалагічнай работы,  культуры і па справах моладзі. Яго кіраўніцтва і ў гэтым годзе паклапацілася пра кадравае забеспячэнне на будучае. Сёлета з сям’ю выпускнікамі школ заключаны мэтавыя пагадненні для паступлення ў ВНУ і ССНУ, пасля заканчэння іх маладыя людзі вернуцца на працу ў родныя мясціны. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.