На Жыткаўшчыне праходзіць кампанія па прызыву юнакоў

У жніўні-лістападзе на Жыткаўшчыне, як і па ўсёй краіне, праходзіць кампанія па прызыву юнакоў на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве. Каб гэтыя мерапрыемствы на тэрыторыі нашага раёна прайшлі бездакорна, райвыканкамам прынята адпаведнае рашэнне, дзе дэталёва прапісаны ўсе арганізацыйныя пытанні.

У дакуменце асобна дадзена і рэкамендацыя прызыўнікам. У прыватнасці, грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія не стаяць у запасе і не маюць або страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу, а таксама тыя юнакі, што не атрымалі персанальную павестку для праходжання мерапрыемстваў прызыву, павінны самастойна прыбыць у перыяд з 1 жніўня па 30 лістапада бягучага года ў Жыткавіцкі раённы ваенны камісарыят па адрасу: г. Жыткавічы, вуліца Пралетарская, 1. Пры сабе хлопцы павінны мець пашпарт і пасведчанне прызыўніка.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.