Жніво ў раёне ўсё больш і больш набірае разгон

Па стану на 3 жніўня зерневыя і зернебабовыя абмалочаны на 2276 гектарах, што складае 18 працэнтаў уборачнай плошчы.

Валавы збор зерня атрыманы ў памеры 6540 тон пры сярэдняй ураджайнасці 28,7 цэнтнера з гектара. Несумненна, што значны ўклад у вышэйзгаданыя паказчыкі ўнесены лепшымі камбайнерамі і вадзіцелямі, машыністамі збожжатакоў, якія актыўна ўключыліся ў аб’яўленае райвыканкамам і прафсаюзам работнікаў АПК працоўнае саперніцтва, вынікі якога пастаянна падводзяцца лідарам грамадскай арганізацыі Уладзімірам Цімашчэнем. Хто ж яны — першыя ўладары важкіх намалотаў?

Лідарства на сёлетнім жніве

на трэцяе жніўня ўтрымліваюць:

у ААТ “Тураўшчына”:

— камбайнер Мікалай Віктаравіч Струк, які на камбайне СХ-8090, убраў 117 гектараў збажыны і намалаціў 636 тон зерня;

— вадзіцель Аляксандр Юзэфавіч Канстанцінаў, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 776 тон зерня;

у КСУПе “Бялёў”:

— камбайнавы экіпаж у складзе Аляксандра Аляксандравіча Гаўрылава і Паўла Іванавіча Юшко, якія на камбайне КЗС-1218 убралі 59 гектараў каласавых і намалацілі 130 тон зерня;

— вадзіцель Уладзімір Рыгоравіч Руды, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 163 тоны зерня;

у ААТ “Людзяневічы”:

— камбайнер Сяргей Сяргеевіч Ахоценка, які на камбайне КЗС-1218 убраў 85 гектараў каласавых і намалаціў 170 тон зерня;

— вадзіцель Юрый Мікалаевіч Сулкоўскі, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 278 тон зерня;

у КСУПе “Чырвоны Бор”:

— камбайнер Максім Аляксеевіч Нікіцін, які на камбайне КЗС-10 убраў 36,5 гектара каласавых і намалаціў 71 тону зерня;

— вадзіцель Яўген Анатольевіч Макарэвіч, які на  аўтамашыне МАЗ-650108 перавёз 190 тон зерня;

у КСУПе “Коленскае”:

— камбайнер Юрый Сяргеевіч Сакула, які на камбайне КЗС-1218 убраў 81 гектар каласавых і намалаціў 182 тоны зерня;

— вадзіцель Аляксандр Міхайлавіч Трафімовіч, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 246 тон зерня;

у ААТ “Жыткавічыхімсервіс”:

— камбайнер Яўген Аляксандравіч Собалеў, які на камбайне КЗС-1218 убраў 95 гектараў каласавых і намалаціў 196 тон зерня.

Сярод аператараў  зернесушыльных комплексаў лепшы працоўны здабытак у Фёдара Іванавіча Арцюховіча, Дзмітрыя Фёдаравіча Белка і Аляксандра Юльевіча Міхайлоўскага, якія дапрацавалі 2800 тон збажыны.

Сярод маладых камбайнераў і вадзіцеляў

найбольшы вынік у:

— камбайнера з ААТ “Тураўшчына” Аляксандра Васільевіча Кот, які на камбайне КЗС-1218 убраў 85 гектараў каласавых і намалаціў 460 тон зерня;

— вадзіцеля з ААТ “Тураўшчына” Міхаіла Мікалаевіча Акуліча, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 470 тон зерня.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.