Жыткаўчанам выпаў гонар прымаць на сваёй зямлі ўдзельнікаў фестывалю

Жыткаўчанам выпаў гонар 10 верасня прымаць на сваёй зямлі ўдзельнікаў фестывалю мастацтваў беларусаў замежжа з Францыі, Расіі, Італіі, Арменіі і Украіны.

Пасля ўрачыстай сустрэчы госці цэлы дзень будуць знаёміцца з культурна-гістарычнымі набыткамі нашага рэгіёна, а таксама сучаснымі турыстычнымі і вытворчымі аб’ектамі. Беларусы з розных краін свету наведаюць экспазіцыі Тураўскага краязнаўчага музея, растучыя крыжы на Барысаглебскіх могілках, Кафедральны сабор святых Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх, Усясвяцкую царкву, турыстычны комплекс “Струмень і Тураўскі малочны камбінат.

У райцэнтры прадстаўнікі беларускай дыяспары ў замежжы даведаюцца пра дзейнасць Жыткавіцкай дзіцячай школы мастацтваў імя У.Будніка, пасля чаго ў гэтай установе ў 16 гадзін 30 хвілін  калектывы – ўдзельнікі міжнароднага фестывалю сумесна з самадзейнымі  ансамблямі раёна парадуюць жыхароў сваёй творчасцю.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.