У раёне стартаваў прызыў

У жыцці 210 ураджэнцаў раёна наступіў адказны перыяд. У хуткім часе ім прадстаіць прайсці мерапрыемствы прызыву на годнасць да праходжання  тэрміновай вайсковай службы і службы ў рэзерве.

Чарговая кампанія на тэрыторыі Жыткаўшчыны пройдзе з лютага па чэрвень. Гэтыя тэрміны вызначаны рашэннем райвыканкама № 144 ад  дваццаць дзявятага студзеня бягучага года. Згодна з ім, грамадзянне прызыўнога ўзросту, якія не знаходзяцца ў запасе і страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу, а таксама юнакі, што не атрымалі перанальную павестку для праходжання мерапрыемстваў прызыву, павінны самастойна прыбыць у ваенны камісарыят Жыткавіцкага раёна па адрасу: г. Жыткавічы, вул. Пралетарская, д.1, у перыяд з 6 лютага па 31 мая 2018 года. Пры сабе хлопцы павінны мець пашпарт і пасведчанне прызыўніка.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.