Адразу аддзінаццаці настаўнікам дашкольнай адукацыі раёна прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

 

Іспыты праводзілі ў Жыткавічах супрацоўнікі Гомельскага інстытута развіцця адукацыі. Падобны метад “хатняй” экзаменоўкі сёлета прайшоў упершыню. Звычайна нашы педагогі мусілі ехаць у вобласць альбо сталіцу. На працягу двух дзён прэтэндэнты проходзілі тэсціраванне на веданне нарматыўнай базы і абаранялі ўласны прафесійны вопыт.

Усе выхавальнікі, а яны прадстаўлялі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, яслі-сады г. Турава і №1, 2 і 5 г. Жыткавічы, паспяхова прайшлі выпрабаванні. Зараз вышэйшую адукацыю маюць 35 педагогаў ці кожны дзясяты настаўнік- дашкольнік раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.