І на канікулах – у школу?

Насычаным абяцае быць наступны тыдзень для рабят з васьмі  ўстаноў адукацыі, дзе на веснавых канікулаў арганізуюць лагеры дзённага адпачынку.

З цікавасцю і карысцю будуць бавіць вольны час семдзясят пяць выхаванцаў  Жыткавіцкай спартыўнай школы і 185 дзяцей, якія займаюцца ў раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі і агульнаадукацыйных школ Грэбеня, Дзякавіч, Дубровы, Чырвонага Бора, Бялёва і Чырвонага.

На працягягу шасці дзён малых чакаюць розныя культурна- забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы. Падмацоўваць сілы будзе трозразовае харчаванне. Кошт пуцёўкі ў залежнасці ад узросту і катэгорыі вагаецца ад 23,46 да 31,20 рубля. Пры гэтым бацькоўская даплата складае 0,3 – 7,2 рубля.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.