Клубныя ўстановы раёна на час канікулаў прапаноўваюць школьнікам вялікую колькасць мерапрыемстваў для карыснага адпачынку.

 

Ключавым момантам праграм стане патрыятычная накіраванасць. Садзейнічаць ёй будзе і раённы конкурс, прысвечаны 75-годдзю хатынскай трагедыі “Дарогамі памяці”, які пачнецца з 25 сакавіка. Па задуме арганізатараў,  удзел у ім плануецца не толькі культработнікаў, але і вучняў школ. На сцэнах клубаў яны прадэманструюць разнастайныя па форме нумары па згаданай тэматыцы.  Пасля чаго журы вызначыць самыя лепшыя з іх. Скажам, што такі марафон памяці  ва ўстаноў культуры падхопяць школы, дзе ў красавіку правядуць аналагічныя мерапрыемствы. Такім чынам, моладзь Жыткаўшчыны яшчэ раз звернецца да гераічных і трагічных старонак  гісторыі нашай краіны. Іх, як вядома, даволі шмат і яны праз мерапрыемствы ў школьных і клубных установах найлепшым чынам спрыяюць выхаванню такіх якасцяў, як любоў да Радзімы і гонар за яе.

Сяргей БЕЛКА

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.