На галоўнай жыткавіцкай сцэне ўпершыню прайшоў конкурс прыгажосці, гармоніі і таленту “Міні-містар-2018”

Яны абавязкова стануць джэнтэльменамі, бо ужо ў свае пяць-шэсць гадоў ведаюць, якім павінен быць сапраўдны мужчына.

За тытул пераможцы спрачаліся дзевяць выхаванцаў дашкольных устаноў раённага цэнтра. У зале іх горача падтрымлівалі бацькі, педагогі і равеснікі. Відовішча атрымалася не горшым, чым на самых высокіх сусветных подзіумах – з тым жа накалам страсцей і фейерверкам эмоцый.

Арганізатары, як заведзена ў падобных спаборніцтвах, выпрабоўвалі маладых людзей на працягу некалькіх тураў. І ні адзін з канкурсантаў не сышоў з дыстанцыі, ні разу не разгубіўся і не памыліўся. Хлопчыкі паказалі ўсе свае здольнасці – пелі і танчылі, чыталі вершы, а выглядалі як сапраўдныя кавалеры.

Спачатку ў кароткім прывітанні ўсе перазнаеміліліся і прадставіліся. Потым надыйшоў час для разумовай размінкі, на працягу якой Баба Яга з Катом задавалі малым загадкі. Чым захапляюцца юныя прыгажуны, публіка даведалася з наступнага этапу. А завяршыла конкурс традыцыйнае дэфіле — ў касцюмах казачных персанажаў.

Журы за выступленні рабят балаў не ставіла, бо сапраўды прайграўшых на сцэне не было. Сваю перамогу, а разам з ёй дыпломы і падарункі атрымаў кожны хлопчык. Матвею  Аўдзейчыку і Дзмітрыю Макуху (яслі-сад №1) павязалі стужкі “Містар Усмешка” і “Містар Разумнік”. Выхаванцы (яслі-сад №2) Арцём Блоцкі і Міраслаў Рагалевіч атрымалі тытулы “Містар Чароўнасць” і “Містар Артыстызм”. “Містарам Загадкай” стаў Дзяніс Корзун (яслі-сад №3). Галоўны трафей прысуджаны Аляксею Леўкаўцу з дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці, а ягоны “калега” Мікіта Антановіч заваяваў званне “Містар Галантнасць”. Іллі Палуянаву (яслі-сад №5) дасталася стужка “Містар Шустрык”, а Максім Дрынеўскі з гэтай жа ўстановы названы Віцэ-містарам конкурсу.

Святлана ШАКАЛЯН

    

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.