Новыя формы рэалізацыі сваёй прадукцыі асвойвае калектыў акцыянернага таварыства “Доследны рыбгас “Белае”

На трасе Гомель – Кобрын, непасрэдна на павароце да гаспадаркі, працуе перасоўная  кропка прадпрыемства. Цяпер тут можна набыць не толькі свежых карпоў, але і пакаштаваць гарачай юшкі, якую вараць на месцы продажу ў палявой кухні. Вадзіцелі годна ацанілі пашырэнне асартыменту, таму штотыдня выручка павялічваецца ў некалькі разоў.

Як адзначыў дырэктар рыбгаса Сяргей Бугук, у планах толькі павелічэнне такіх перасоўных магазінаў. Прычым, адкрываць іх на ажыўленых магістралях жыткавіцкія рыбаводы збіраюцца не толькі ў нашым раёне, але і іншых.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.