Узнагародай рэспубліканскага конкурсу работ даследніцкага характару па вучэбных прадметах папоўнілася скарбонка дасягненняў жыткавіцкіх гімназістаў

Заваявала яе дзясяцікласніца ўстановы Аляксандра Кацянёва. Працу здольнай школьніцы  журы ацаніла ганаровым дыпломам другой ступені. Аб’ектам вывучэння яна абрала постаць быліннага героя Ільі Мурамца. Пісала пра яго па-нямецку і абараняла сваю работу таксама на гэтай мове. Дададзім, што ў секцыі “замежнікаў” спаборнічаў 21 юны даследчык з усёй Беларусі.

Куратарам Аляксандры выступіла яе настаўніца Вольга Агіевіч. Яна падрыхтавала ўжо чацвярых дыпламантаў гэтага даследчыцкага конкурсу.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.