Чарговая перамога юных выканальнікаў

 

Зноў парадавала добрымі вынікамі творчая моладзь раёна. Выхаванцы дзіцячых школ мастацтваў папоўнілі скарбонку ўзнагарод, заняўшы прызавыя месцы на І абласным фестывалі-конкурсе інструментальных ансамбляў, што адбыўся ў Мазыры.

Дыпломам І ступені адзначаны фартэпіанны дуэт Чырвоненскай ДМШМ у складзе Ксеніі і Марыны Аліфяровіч, (кіраўнік М. Макарэвіч). Баяністы Антон Кавальчук і Сцяпан Раманенка, выхаванцы Жыткавіцкай ДШМ (настаўнікі Т. Юхневіч і В. Сачыловіч), атрымалі дыплом ІІ ступені. Такой жа вартасці ўзнагарода і на рахунку навучэнцаў па класу саксафона Юхневічаў – Анастасіі, Вікторыі і Валянціна (канцэртмайстар П. Юхневіч, кіраўнік А. Юхневіч) з гэтай жа ўстановы.

Выканаўцы на медных духавых інструментах Жыткавіцкай ДШМ Платон Рагалевіч, Канстанцін Арцёмаў і Кірыл Найдзін (кіраўнік П. Трасцянюк) прывезлі дыплом ІІІ ступені. Гэтаксама журы ацаніла і выступленне баяністаў з Тураўскай ДШМ Аляксандра Поснага і Івана Шаўцова (кіраўнік П. Берніковіч).

Святлана ШАКАЛЯН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.