Расставілі прыярытэты: нарада па пытаннях работы назіральных камісій і пажарнай бяспекі адбылася ў райвыканкаме ў мінулы панядзелак

 

Галоўныя тэмы, ліквідацыя выяўленых праблем і работа па катэгорыях насельніцтва, падняў намеснік старшыні райвыканкама Леанід Валатоўскі. Што тычыцца першага, то тут станоўчая дынаміка прысутнічае. Да прыкладу, са 150 парушэнняў пажарнай бяспекі ў домаўладаннях ліквідавана каля 48-мі. А вось адносна няправільнага выкарыстання газу ў побыце, то тут з 19 недахопаў ні адзін пакуль не выпраўлены.

Застаецца пад пільнай увагай праца па катэгорыях. За мінулы тыдзень камісіямі ў районе наведана ўсяго 15 асацыяльных і 4 сям’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у той час, калі на іншых раздзелах лічбы іншыя. Так, праверылі 84 адзінока пражываючых грамадзян старэйшых за працаздольны ўзрост, 32 адзінокіх інваліды першай і другой непрацоўных груп, 44 шматдзетных і 72 прозвішчы іншых грамадзян, у дачыненні да якіх маецца інфармацыя аб наяўнасці прычын і ўмоў, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю людзей.

Такім чынам, органам рэкамендавана звярнуць увагу менавіта на праблемныя катэгорыі, якія патрабуюць пастаяннага назірання. У ходзе праверак, дарэчы, былі выяўлены абуральныя выпадкі, якія патрабуюць неадкладнага рашэння.

Да прыкладу, сям’я жыткаўчан, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Глава сямейства сустрэў камісію ў нецвярозым стане сярод белага дня, пры гэтым вёў сябе мужчына вельмі неадэкватна. Лекцыі пра шкоду курэння ў ложку ён відавочна прапускаў, а пра бяспеку і існуючай рэальнай пагрозе для жыцця ў сувязі з такімі парушэннямі, як няправільнае злучэнне электрычных правадоў у доме, адсутнасць элемента харчавання ў апавяшчальніку, ён відавочна і не думаў. Плюс да ўсяго, у доме пануе хаос і поўная антысанітарыя.

Яшчэ адзін абуральны прыклад – дом у в. Перароўскі Млынок, дзе не тое, што апавяшчальніка, але і электраэнергіі няма. Пражывае ў ім адзін мужчына, беспрацоўны. На падлозе ў спальным пакоі валяюцца абгарэлыя запалкі, ёсць асмальванні. Матрац ложка ў тэрмічных пашкоджаннях, прагарах. Сваім стаўленнем да жыцця і побыту ён уяўляе грамадскую небяспеку для бліжэйшых суседскіх тэрыторый, бо з’яўляецца патэнцыйнай пагрозай для ўзнікнення пажару. Акрамя вышэйпералічанага, у вясковай хаце выяўлены і іншыя парушэнні пажарнай бяспекі.

Дарэчы, у канцы нарады не пакінулі без абмеркавання і пытанні недапушчэння дзяцей да вадаёмаў.

Дзіяна РЫДЗЕЦКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.