Праз паўтары тыдні, 30 мая, у школах адбудуцца развітальныя лінейкі. А навучальны год завершыцца на наступны дзень

У той час, калі большасць вучняў пачне бавіць канікулы, старшакласнікі прыступяць да экзаменаў, якія працягнуцца з 1 па 9 чэрвеня. За курс базавай школы прадугледжаны тры іспыты і чатыры будуць здаваць адзінаццацікласнікі. Дарэчы, сёлета на Жыткаўшчыне атэстаты атрымаюць 305 чалавек, 31 з іх (рэкордная колькасць) прэтэндуюць на залаты медаль.

Уручэнне заслужаных узнагарод адбудзецца на гарадскім выпускным балі. Пройдзе мерапрыемства ў суботу, 9 чэрвеня.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.