Усё большае колькасць гаспадарак рэгіёна, дзе поўнасцю справіліся з сяўбой яравых культур

У ліку такіх  камунальныя сельгаспрадпрыемствы “Бялёў”, «Чырвоны Бор», “Коленскае”, акцыянерныя таварыствы “Людзяневічы”, “Жыткавічыхімсервіс” і “Дзякавічы”, таварыства з абмежаванай адказнасцю “Шруб ФАРМ”.

На 25 мая ў раёне  рознымі культурамі пасеяна болей як васямнаццаць тысяч гектараў з 21115 запланаваных. Гэта складае 86 працэнтаў. З пачатку кампаніі аграрыі заштукавалі ў глебу на амаль дзесяці тысячах гектарах насенне кукурузы, на 4697 – ранніх зерневых, на двух з паловай – аднагадовых траў, на 597 – гародніны, на двухстах  гектарах пасаджана бульба. Не пустуюць і плошчы, адведзеныя пад іншыя культуры.

Цяпер асноўныя клопаты на веснавых палетках засяроджаны на доглядных мерапрыемствах, у прыватнасці на хімпраполках пасеваў. Гэтая тэхналагічная аперацыя праведзена больш як на трох тысячах гектарах з яравымі зерневымі,  прыкладна на двух тысячах з азімінай, на больш як трох з паловай тысячах з кукурузай. Да вызначаных плошчаў гэта адпаведна складае 79, 60 і 34 працэнты. Добрыя тэмпы на важным участку работы забяспечваюць працаўнікі ААТ “Людзяневічы”, “Жыткавічыхімсервіс” і КСУПа “Коленскае”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.