Аб тым, як на тэрыторыі Жыткаўшчыны выконваецца дзяржаўная праграма “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2016-2020 гады, ішла размова на ХІ сесіі раённага Савета дэпутатаў

Аб тым, як на тэрыторыі Жыткаўшчыны выконваецца дзяржаўная праграма “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2016-2020 гады, ішла размова на ХІ сесіі раённага Савета дэпутатаў. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам яго кіраўніка Уладзіміра Куляша.

Аналізуючы заяўленую тэму, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Русая асабліва засяродзіла ўвагу на тых пунктах, якія пакуль не удалося ажыццявіць у поўным аб’ёме. Напрыклад, такі паказчык як ахоп дзяцей дашкольнай адукацыяй замест плануемай лічбы ў 96,5 працэнта дасягнуў толькі 82,3 працэнта. Прычын таму, па словах выступоўцы, некалькі. Па-першае, у статыстыку трапілі каля сотні малых, якія зарэгіставаны ў раёне, а фактычна жывуць за яго межамі і па-другое, у сувязі з тым, што наведванне сада не з’яўляецца абавязковым, многія бацькі пакідаюць сыноў і дачок дома, асабліва, калі маці знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску з меньшым дзіцём.

У галіне агульнай сярэдняй адукацыі раёну неабходна направіць хаця б аднаго педагога на здачу кваліфікацыйнага экзамена на катэгорыю “настаўнік-метадыст”і павялічыць сярэднюю напаўняльнасць класаў з існуючых 21,5 чалавека да прадугледжаных заданнем 21,8.

Судакладчыкам па асноўнаму пытанню парадку дня сесіі стаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Агіевіч. Ён праінфармаваў дэпутатаў аб развіцці сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі у школах мастацтваў і выкананні пяці мерапрыемстваў падпраграмы “Маладзёжная палітыка”. З апошніх заданняў пастаўленай мэты мы не дасягнулі па адным, які тычыцца арганізацыі студатрадаўскага руху. У вольны ад вучобы час ім ахоплена была толькі пятая частка ад рэкамендуемай колькасці школьнікаў і навучэнцаў прафтэха.

Усе гэтыя моманты знайшлі адлюстраванне ў прынятых сесіяй рашэннях, стаўшы перспектыўнымі задачамі на бліжэйшы час. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Віктар Атліванаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Сярэнка, кіраўнікі ўстаноў адукацыі.

Святлана ШАКАЛЯН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.