Вучні трынаццаці школ удзельнічалі ў раённым этапе абласнога конкурса фальклорных калектываў

Вучні трынаццаці школ удзельнічалі ў раённым этапе абласнога конкурса фальклорных калектываў “Шануйце спадчыну сваю”. Ён прайшоў у адзін з канікулярных дзён на сцэне гарадскога Цэнтра культуры.

Юнакі і дзяўчаты ў нацыянальных строях спявалі на роднай мове, дэкламавалі вершы і прозу, узгадвалі колішнія абрады, інсцэніравалі казкі. Дзеці выкарыстоўвалі як аўтарскія матэрыялы, так і народную творчасць. Каб данесці ўсё хараство традыцыйнай культуры, напэўна распытвалі сваіх бабуль пра колішнія звычаі ці сустракаліся з іншымі носьбітамі фальклору. Гледзячы на маладыя таленты, узнікала пачуццё, нібы праз вякі перанёсся ў вясковую хату ці на старажытную вуліцу, настолькі гарманічна вялі дзейства асобныя артысты.

Усіх канкурсантаў разбілі не толькі па намінацыях, а і па ўзросце. Журы сярод іх вызначыла пераможцаў. Дыпломы за першае месца атрымалі салісты Аксана Клаус (Тураўская Сш №2) і ансамбль Бялёўскай школы, чытальнікі Соф’я Рай (Тураўская СШ №2) і Уладзіслаў Ткачоў (Чырвоненская СШ), цымбалістка Дар’я Мітрафанава (Верасніцкая СШ). У намінацыі “народныя святы” першае месца вырашылі не прысуджаць, а другое дасталася рабятам з Азяранскай школы, якія выступілі з абрадам “Пакроў” (на здымку).

У хуткім часе лідары конкурсу паспаборнічаюць на абласным узроўні.

Святлана ШАКАЛЯН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.