Праблема зберажэння энергіі вельмі актуальнай

Праблема зберажэння энергіі для нашай краіны стала вельмі актуальнай, у Беларусі няшмат энергетычных крыніц, іх вытворчасць забруджвае прыроду. Пагэтаму вельмі важна з самага маленства навучыць дзяцей ашчадна  адносіцца да энергетычных рэсурсаў, сфарміраваць культуру спажывання электрычнасці.

У нашай  школе на працягу  тыдня  праводзілася  шмат цікавых мерапрыемстваў,  прысвечаных энергазберажэнню.  У мерапрыемствах  удзельнічалі  нават выхаванцы дзіцячага садка. Педагогі А. Сулкоўская,  І. Салко і В. Федарэнка правялі для іх пазнавальныя заняткі, малыя даведаліся, чаму трэба берагчы святло і ваду, адказалі на  пытанні, удзельнічалі ў ролевых гульнях.

А  вучні бралі актыўны ўдзел у  конкурсе плакатаў, шукалі цікавае рашэнне ў змаганні творчых работ на тэму  “ Другое жыццё пластыкавай бутэлькі”, праводзілі рэкламную кампанію па энергаашчаднасці. З гэтай мэтай для вучняў, настаўнікаў, бацькоў і жыхароў вёскі Кольна былі распрацаваны памяткі “Як энергію зберагчы». А выхаванцы групы падоўжанага дня, прымаючы ўдзел у конкурсе малюнкаў на  асфальце “Энергоша”, даказалі і навучэнцам школы, і настаўнікам, і жыхарам вёскі , што яны  творчыя асобы, якія валодаюць крэатыўным  мысленнем. Завяршыла тыдзень інтэлектуальная гульня, у якой прынялі ўдзел навучэнцы 8-11 класаў. Старшакласнікі папоўнілі свае веды  па энергазберажэнню, абмяняліся думкамі і меркаваннямі.

Навучэнцы школы пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Т. Петрушкевіч спаборнічалі ў  праектах  “Энергазберажэнне ў нашым жыцці”, праявілі фантазію і творчы  падыход, дзякуючы  чаму занялі першае месца ў раёне.

Работа па фарміраванні ў школьнікаў ашчадных адносін да прыродных рэсурсаў,  навучанне навыкам энергаберажлівасці вядзецца ў нашай школе на працягу ўсяго  года. Мерапрыемствы такія вельмі карысныя, бо у цікавай і пазнавальнай форме тлумачаць дзецям пра сур’ёзныя рэчы.

Т. Юнчыц, 5 клас,  С. Ярмоліч, 6 клас, члены гуртка “Юны журналіст”, Кольненскі дзіцячы сад-сярэдняя школа

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.