У жыткаучан ёсць традыцыя – дапамагаць таму, хто трапіў у бяду

Не адышла ад гэтага правіла і раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.

Як паведаміла яе старшыня Надзея Шабаева, днямі пярвічка падтрымала жыхара пасёлка Грабянёўскі Сяргея Буякевіча. Вясной мінулага года ад удару маланкі згарэў яго дом, гаспадар атрымаў апёкі. Падчас пажару не ўдалося выратаваць і хатнюю маёмасць. Для пацярпелай сям’і “Белая Русь” купіла коўдру і перадала гэту патрэбную рэч Сяргею Пятровічу.

Пра гісторыю мужчыны, які да таго ж з’яўляецца інвалідам Савецкай арміі, актывісты арганізацыі даведаліся ад кіраўніка раённага савета ветэранаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.