Першы прафсаюзны прыём у гэтым годзе прайшоў у філіяле №16 “ААТ “Гомельаблаўтатранс”

Яго правялі Наталля Шпакоўская, прававы інспектар працы рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый, Уладзімір Валохін, пракурор раёна, саветнік юстыцыі і Уладзімір Гулюта, старшыня Жыткавіцкага раённага аб’яднання прафсаюзных арганізацый. Наведвальнік, які звярнуўся за кансультацыяй, узняў даволі вострае пытанне. Яно тычылася нявыплаты наймальнікам у поўным аб’ёме заробку звольненаму работніку. На жаль, як патлумачылі спецыялісты,  такіх сітуацый у краіне больш чым дастаткова. А ўсё таму, што працаўнікі не звяртаюцца своечасова за юрыдычнай дапамогай, як вынік: упускаюць тэрміны падачы іскавых заяў у суд. Падчас размовы прафсаюзныя лідары пацікавіліся ў старшыні пярвічкі аўтапрадпрыемства, як абстаяць справы з выплатай заработнай платы ў іх, наколькі паспяхова выконваюцца палажэнні калектыўнага дагавору. Працяг прыём меў у офісе старшыні раённага аб’яднання прафарганізацый Уладзіміра Гулюты, дзе таксама абмеркаваны найбольш хвалюючыя праблемы дзейнасці прафесійнага саюзу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.