ААТ “Сатурн-1” флагмана прамысловай галіны раёна

Прадпрыемства, 27 гадоў таму створанае бізнесоўцам Міхаілам Саскевічам, у асаблівым прадстаўленні не мае патрэбы.

Флагмана прамысловай галіны раёна ведаюць далёка па-за яго межамі за высокую якасць вырабляемых металаканструкцый, а на Жыткаўшчыне яно застаецца нязменным лідарам па заработнай плаце і тэхнічным прагрэсе.

За мінулы год аб’ём прамысловай прадукцыі ўзрос да 150 працэнтаў у параўнанні з пазалеташнім перыядам, што станоўча паўплывала на павелічэнне прыбытку і рэнтабельнасць. Дзве траціны заказаў – экспартныя. Знешнеэканамічныя стасункі ААТ “Сатурн-1” падтрымлівае з Расійскай Федэрацыяй і Літвой, а летась у спіс партнёраў упершыню трапіла Украіна. Нямала спажыўцоў у прадпрыемства, якое ўдзельнічае ў праграме імпартазамяшчэння, і на айчынным рынку.

Нагадаем: акцыянернае таварыства выпускае вырабы для чыгуначных саставаў, горнаруднай і нафтаздабываючай сферы, будаўнічага комплексу. Тут бяруцца за нестандартнае абсталяванне па чарцяжах заказчыка і адзінкавыя дробнасерыйныя вырабы. Тэхналагічныя магутнасці дазваляюць выконваць поўны цыкл апрацоўкі дэталяў ад загатовак да фінішных аперацый.

Залатым фондам прадпрыемства вядома ж з’яўляюцца кадры. У цахах шчыруе зараз 151 чалавек, за год штат прырос на 17 працаўнікоў. Сярэднемесячная заработная плата склала 1230 рублёў, павялічыўшыся на працягу 12 месяцаў на 42 працэнты.

Сёлетняя працоўная перамога ў “Сатурна” не першая і, трэба спадзявацца, не апошняя. На лаўрах тут дакладна не спачываюць, прымаючы захады па далейшаму павелічэнню наменклатуры і аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі. Зараз на тэрыторыі будуецца модуль нарыхтоўчага ўчастка плошчай больш за тысячу квадратных метраў. Увядуць яго ў строй у першым паўгоддзі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.