Спецыялістамі Жыткавіцкай райветстанцыі праводзіцца вялікая работа па выяўленні хворай жывёлы,

Пастаянна спецыялістамі Жыткавіцкай райветстанцыі праводзіцца вялікая работа па выяўленні буйной рагатай жывёлы, хворай на туберкулёз і лейкоз. Не стаў выключэннем і мінулы год.

Па словах галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Сяргея Ярмаша, у кожнай гаспадарцы распрацаваны планы мерапрыемстваў па прафілактыцы  згаданых хвароб. Іх аснову складаюць лабараторныя даследаванні. Для прыкладу, толькі на туберкулёз пярвічна ахапілі 31812 галоў буйной рагатай жывёлы і паўторна – 23692. Дзякуючы такому шырокаму даследаванню на грамадскіх фермах своечасова выяўлена 49 кароў, захварэўшых на туберкулёз. У параўнанні з папярэднім годам гэта меней на пятнаццаць. Найбольшая колькасць жывёлін, якія не прайшлі прафілактычныя тэсты, знаходзілася ў статках акцыянернага таварыства “Тураўшчына”, камунальных сельгаспрадпрыемствах “Чырвоны Бор” і “Коленскае”. Усе каровы неадкладна аддзелены ад здаровых і накіраваны на мясакамбінаты.

Не меншыя даследаванні ў гаспадарках раёна праводзяцца і на лейкоз. Усяго такой прафілактыкай ахоплена 26252 галавы БРЖ. Станоўча рэагуючых на захворванне на фермах сельгаспрадпрыемстваў не выяўлена. Свой уклад у справу,  каб у грамадскім і прыватным сектарах утрымлівалася толькі здаровая жывёла, унеслі і спецыялісты аддзела паразіталогіі ветстанцыі, якія правялі 9392 даследаванні. Дзякуючы гэтаму  стала вядома аб 75 выпадках розных захворванняў.

У бягучым годзе жыткавіцкія  Айбаліты  мерапрыемствамі па выяўленні небяспечных захворванняў гадаванцаў плануюць ахапіць яшчэ большае пагалоўе на фермах і падворках.

Сяргей Белка

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.