Сялянская гаспадарка М.Р. Шруба па вытворчасці малака ў першай сотні лепшых прадпрыемстваў краіны.

За азначаны перыяд тут атрымана 8244 тоны прадукцыі, з ростам да 2017 на 135,6 працэнта. І спыняцца на дасягнутым калектыў не збіраецца.

 Ад кожнай з тысячы фермерскіх кароў надаілі па 7986 кілаграмаў, што на 1222 болей, чым у папярэднім перыядзе. А продаж сырадою базавых кандыцый у разліку на адну рагулю ўвогуле давялі да 9253 кілаграмаў. Пастаўлены ён на перапрацоўку гатункам экстра. Значна прыбавілі і ў іншых галінах. Па прычыне закрыцця свінаводчага комплексу гаспадарка страціла прыкладна траціну сваіх вытворчых магутнасцей. Але дзякуючы поспехам у малочнай жывёлагадоўлі і раслінаводстве, па вобразнаму выказванню галавы Міхаіла Рыгоравіча, прадпрыемства ўсяго толькі спатыкнулася, але не ўпала, нават, болей таго, яшчэ ўпэўненней пакрочыла да новых здзяйсненняў.  Выручкі атрымалі 14133 тысячы рублёў, што на 105,4 працэнта болей, чым у папярэднім годзе. Канечне, гэта патрабавала дадатковых высілкаў ад калектыву, яго матывацыі, строгага выканання тэхналагічных патрабаванняў. Вынік такіх дзеянняў навідавоку. У сялянскай гаспадарцы пабудаваны цэх па перапрацоўцы мяса, комплекс па захоўванні, пярвічнай апрацоўцы і падрыхтоўцы агародніны да продажу. Дарэчы, па розных адрасах адсюль адпраўляецца да пятнаццаці тысяч тон цыбулі, морквы, буракоў, капусты і бульбы. Шпаркімі тэмпамі вядзецца аднаўленне свінаводства, набываецца новае сучаснае абсталяванне, рэканструіруюцца іншыя аб’екты. Напрыклад, аб’ёмы інвестыцый у вытворчасць склалі чатыры мільёны 600 тысяч рублёў. Калі параўноўваць з 2017 годам, то капіталаўкладанні павялічыліся на 68 працэнтаў.

Даволі салідныя і іншыя паказчыкі, якіх дасягнулі мясцовыя працаўнікі. У прыватнасці, рэнтабельнасць прадаж вырасла на 16,1 працэнта, а чыстага прыбытку атрымана 1 мільён 870 тысяч рублёў. Ды і сярэднямесячны заробак тут адзін з самых высокіх у аграрным сектары раёна, болей за тысячу сто рублёў. Да таго ж работнікі і спецыялісты сялянскай гаспадаркі маюць добры сацыяльны пакет, што таксама станоўча адбіваецца на выніках работы.

Кожны год сваімі справамі калектыў пераканаўча даказвае, што праца  на зямлі можа быць даволі прыбытковай і выгаднай, з добрым даходам і задавальненнем ад працэса.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.