Аграрыі Жітковіцкага раёна не спыняюць мерапрыемстваў на палетках азіміны

Зараз на іх вядзецца другая падкормка.

Гэтую работу неабходна выканаць на  9886 гектарах каласавых і 2159 азімага рапсу. Добра пастаўлена справа ў акцыянерным таварыстве “Тураўшчына”. Неабходныя дозы мінеральных угнаенняў тут ўнесены ўжо на ўсёй пяцісотгектарнай плошчы алейнай культуры. На такой жа колькасці палеткаў “элексір урадлівасці” атрымалі і каласавыя.

Належныя тэмпы на падкормах азімых забяспечваюцца і ў сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба, акцыянерным таварыстве “Прыазёрскае-Агра”, КСУПе “Бялёў”. Усяго па раёну на 12 красавіка  згаданыя работы выкананы  адпаведна на двух з паловай тысячах гектарах зерневых і 1580 азімага рапсу, што складае 25 і 73 працэнты да задання.

Порцыі мінеральных угнаенняў атрымлі-ваюць і травяныя ўгоддзі. Яны ўнесены на амаль пяці з паловай тысячах гектарах шматгадовых траў і на паўтары лугоў і выпасаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.