На перапрацоўку аграрыі адпраўляюць штодзённа больш 128 тон малака

Па стану на 16 красавіка  сярэдні надой ад каровы на грамадскіх фермах раёна складае 14,3 кілаграмы.

Гэта на 0,6 меней чым было летась. На жаль, не дабіраюць малака вытворцы большасці гаспадарак. І такую негатыўную тэндэнцыю пакуль не ўдаецца пераламіць.

 Цяпер на перапрацоўку аграрыі адпраўляюць штодзённа крыху больш як 128 тон малака, што да мінулагодняга ўзроўню складае толькі 98 працэнтаў. Толькі ў двух сельгаспрадпрыемствах пераадольваюць гэты рубеж. Напрыклад, у сялянскай гаспадарцы М.Р.Шруба і з надоямі парадак, ад кожнай каровы мясцовыя жывёлаводы маюць па больш як дваццаць пяць літраў сырадою з дзённай прыбаўкай амаль пяць кілаграмаў і са здачай прадукцыі няма збояў . У параўнанні з мінулагоднім яе забяспечваюць на ўзроўні 127 працэнтаў. Вялікім плюсам у рабоце малочнай галіны фермера з’яўляецца і тое, што ўся прадукцыя прадаецца гатункам “экстра”. Толькі ў акцыянерных таварыствах “Прыазёрскае-Агра” і “Людзяневічы” маюць высокую долю якаснага малака, адпаведна 64 і 50 працэнтаў. А вось  іншыя вытворцы могуць толькі зайздросціць такому становішчу. Калі браць вышэйзгаданую дату, то ні адной літры малака “экстрай” не рэалізавалі з фермаў КСУПаў “Бялёў”, “Коленскае”, “Чырвоны Бор”, а ААТ “Тураўшчына” паставіла ўсяго 1440 кілаграмаў.

Відавочна, калі “кульгае” вытворчасць, то церпіць і прадажа прадукцыі. Але галоўнае, каб вяскоўцы не апускалі рукі, бо за любой няўдачай заўсёды прыходзяць поспехі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.