Падарожжа ў краіну народнага мастацтва

Раённы цэнтр фальклору ў межах Тыдня кнігі разам з работнікамі дзіцячай бібліятэкі для выхаванцаў старэйшых груп ясляў-сада №1 г. Жыткавічы  падрыхтавалі падарожжа ў краіну народнага мастацтва “Ад родных ніў – да роднай хаты”.

Увазе малых прапанавалі выставу прадметаў хатняга побыту і народнага палескага жаночага касцюма “У звычайных рэчах – цяпло рук чалавечых”. Яны  з задавальненнем слухалі пра нацыянальныя строі і іх дэталі, а пасля дзяўчынкі і хлапчукі прымервалі вянок, стужкі, саламяны капялюш, вельмі добра адказвалі на загадкі. Спадабалася ўсім кніжная эспазіцыя, гартаючы альбомы, дашкольнікі цікавіліся пра беларускія лялькі, рушнікі, выцінанкі і  інш. Усмешкі на тварах, пытанні дзяцей і іх інтарэс сведчылі, што ім да спадобы ўсё новае, у тым ліку беларускі фальклор.

А. Валюшыцкая,

дырэктар раённага цэнтра фальклору

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.