Шануем традыцыi праваслауя

Напярэдадні Вербнай нядзелі вызначылі лепшых у раёне знаўцаў гісторыі хрысціянства.

У сенах Жыткавіцкай сярэдняй школы №2 імя А. Галавача ладзіўся адборачны этап абласной алімпіяды па асновах праваслаўнай культуры. Спаборніцтва пры актыўнай падтрымцы Гомельскай і Тураўскай епархій праходзіла ўжо ў трэці раз. Яго мэта – духоўна-маральнае выхаванне моладзі, папулярызацыя праваслаўных традыцый і каштоўнасцей.

Колькасць удзельнікаў алімпіяды з кожным годам павялічваецца. Сёлета праверыць свае сілы пажадалі 19 вучняў з дзесяці ўстаноў адукацыі, якія наведваюць профільныя школьныя факультатывы. Па словах журы, усе рабяты паказалі даволі высокі ўзровень ведання Старога і Новага заветаў, жыцця святых і гісторыі святынь зямлі Беларускай. Дарэчы, цяперашнюю алімпіяду яе арганізатары прысвяцілі юбілею Полацкага сабора, што адзначае сваё 180-годдзе.

Экзамен складаўся з дзвюх частак. На тэарэтычным этапе неабходна было адказаць на 30 пытанняў, яшчэ чатыры задачы ўключаў практычны тэст. Лепш за іншых з імі справіліся Кірыл Гаўрылюк (на здымку: трэці з правага боку) з СШ №2 г. Жыткавічы і Соф’я Шаблава (шостая справа), вучаніца Чырванаборскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Першы, набраўшы 220 балаў з 320 магчымых, стаў пераможцам ў малодшай групе (5-6 кл.). А дзяўчынка абышла сапернікаў старэйшага ўзросту (7-8 кл.) з вынікам 310 ачкоў пры максімальным паказчыку – 410. Але і прайграўшых саперніцтва не было, бо кожны ўдзельнік папоўніў уласны багаж ведаў карыснай інфармацыяй.

Дададзім, што абодва нашыя трыумфатары ў маі адправяцца на абласны этап алімпіяды па асновах праваслаўнай культуры.

Тэкст і фота Святланы Шакалян 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.