Аграрыі раёна паспяхова правялі ўборку азімага рапсу

Гэтую культуры ў гаспадарках абмалацілі на 686 гектарах. Пры сярэдняй ўраджайнасці 19,6 цэнтнера з гектара ў цэлым сабралі 1345,3 тоны алейнага насення.

Асноўныя плошчы рапсу сёлета ў рэгіёне размяшчаліся на ўгоддзях акцыянернага таварыства “Тураўшчына”. Тут яны займалі 416 гектараў. Кожны з іх аддзячыў мясцовых земляробаў  24,6 цэнтнера насення, а валавы яго збор склаў 1023,3 тоны. Сто сямнаццаць тон алейнай культуры намалацілі працаўнікі акцыянернага таварыства “Людзяневічы” і па 85 – ААТ “Агра-Ляскавічы”, КСУПа “Бялёў”. Гэта адпаведна  другі і трыці па велічыні паказчыкі сярод гаспадарак, якія вырошчвал ў бягучым годзе  рапс.

Цяпер асноўная задача, якая стаіць перад вяскоўцамі, паставіць алейнае насеннке ў лік дзяржзаказа. У прыватнасці, толькі на Рэчыцкі камбінат хлебапрадуктаў гаспадаркам раёна неабходна завезці 510 тон рапсу. Даведзенае заданне ўжо выканана на 15 ліпеня на 24 працэнты. Такія сельгаспрадпрыемствы як ААТ “Людзяневічы” і КСУП “Бялёў” свае планы па рэалізацыі рапсавага насення на вышэйзгаданы камбінат паспяхова выканалі. Нядрэнна складваюцца з гэтым справы і ў КСУПа “Коленскае”, якое з заданнем справілася на 63 працэнты.  У хуткім часе ўклад павінны зрабіць і працаўнікі акцыянернага таварыства “Тураўшчына”, якім неабходна рэалізаваць 270 тон  алейнай культуры. Мяркуючы па намалоту, гаспадарцы такія аб’ёмы па сілах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.