Радуе аддача палёў

Штодзённыя дажджы не дазваляюць вяскоўцам разгарнуцца на поўную моц на збожжавых палетках. Але разам з тым абмалот каласавых вядзецца па меры магчымасцей.

На 15 ліпеня зерневыя культуры ўбраны ў раёне на 971 гектары з 11714 наяўных. Пры сярэдняй ураджайнасці 23,4 цэнтнера аграрыі сабралі 2274 тоны збажыны.  Нядрэнна ідзе жніво ў акцыянерным таварыстве “Прыазёрскае-Агра”. Мясцовыя хлебаробы ўжо скасілі 315 гектараў каласавых культур, што складае 16 працэнтаў усёй уборачнай плошчы. Сёлета палеткі зерневых тут размясціліся на 1953 гектарах. Аграрыі згаданага таварыства засыпалі ўжо ў засекі 740 тон зерня.

Радуе аддача палёў і камбайнераў ААТ “Тураўшчына” Хаця тут абмалочана ўсяго 79 гектараў, але больш як пяцідзесяціцэнтнерная аддача кожнага з іх дазволіла камбайнерам гаспадаркі сабраць 410 тон хлеба. Несумненна такі вынік на старце жніва, а ўборачная плошча ў сельгаспрадпрыемстве складае 3155 гектараў, усяляе аптымізм на багаты каравай. Як заўсёды не марудзяць з уборкай і ў ААТ “Людзяневічы”, “Жыткавічыхімсервіс” і КСУПе “Коленскае”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.