Працаўнікі “Прыазёрскае-Агра” прыступілі да ўборкі кукурузы.

Працаўнікі акцыянернага таварыства “Прыазёрскае-Агра” першымі ў раёне прыступілі да ўборкі кукурузы.

У гаспадарцы адразу ўзялі добры старт. За дзень тут скасілі трыццаць гектараў культуры, паклаўшы ў траншэі амаль васямсот тон зялёнай масы. Гэта сведчыць, што “каралева палёў” радуе мясцовых аграрыяў  нядрэннай аддачай. З кожнага гектара выходзіць па 257 цэнтнераў.

У цэлым па раёну кукурузу на сілас патрэбна будзе ўбраць на 9480 гектарах. З гэтай плошчы запланавана назапасіць  сто восемдзясят тысяч тон сіласу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.