28 верасня, у райцэнтры стартуюць традыцыйныя восеньскія кірмашы

З суботы, 28 верасня, у райцэнтры стартуюць традыцыйныя восеньскія кірмашы.
Сельгасвытворцы, як буйныя, так і дробныя, прадставяць гараджанам вялікі асартымент прадукцыі палёў і ферм. На мерапрыемстве, якое пачнецца а палове дзявятай гадзіны на пляцоўцы ля магазіна ААТ “Жыткавічыхімсервіс”, жыткаўчане змогуць зрабіць надзейны запас агародніны, садавіны, зерня і іншай прадукцыі, купіць патрэбныя ва ўжытку прамысловыя тавары. Задаволяць вяскоўцы попыт гаспадароў і па сену, і саломе. Для гэтага дастаткова зрабіць заказ ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання па тэлефонах: 2 14 95; 2 28 71, і вышэйзгаданы фураж заяўніку даставяць прама на падворак.
Чакае наведвальнікаў свята і культурная праграма: вясёлыя песні падаруюць лепшыя самадзейныя калектывы рэгіёна. Продаж ураджаю будзе весціся кожную суботу, аб чым “Новае Палессе” перыядычна праінфармуе на сваіх старонках.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.