У КСУП “Бялёў” актыўна вядуць уборку кукурузы на сілас

Штодня ў траншэі мясцовыя механізатары закладваюць па дзвесце і болей тон масы.

— Добра сёлета ўрадзіла “каралева палёў”, — заўважае дырэктар Аляксандр Талмачовец. — Сцябліны у вышыню сягаюць да чатырох метраў. Сумесны праект з сялянскай гаспадаркай М.Р. Шруба па вырошчванню культуры атрымаўся даволі ўдалым. Таму цяпер грамадскі статак будзе мець дастатак кармоў.

У гаспадарцы плануюць назапасіць з кукурузы не меней як дзесяць тысяч тон сіласу. З гэтай колькасці ў траншэях ужо знаходзіцца 4000 тон. Маса, што паступае з палеткаў, старанна трамбуецца, вытрымліваюцца і тэрміны яе закладкі. Бесперапыннасць зялёнага канвеера забяспечваюць механізатары Аляксандр Гаўрылаў і Аляксандр Макарэвіч, якія здрабняюць культуру на кормаздабываючых комплексах. Каб магутная тэхніка працавала без прастояў, руплівасць на адвозцы праяўляюць таксама вадзіцелі і трактарысты. У ліку іх Аляксандр Брынявец, Міхаіл Савіч.  Днямі ў працоўнай біяграфіі гэтага вопытнага і спрактыкаванага  шафёра надарылася прыемная падзея. За стараннасць на жніве ён атрымаў падзяку і каштоўны падарунак, якія Савічу ўручылі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Мікалай П’яўко і лідар райкама прафсаюза работнікаў  аграпрамысловага комплексу Уладзімір Радавец. Таксама павіншавалі госці і камбайнера прадпрыемства Мікалая Чэркаса.

Няспынная вераніца трактароў і машын пад’язджае да сіласнай траншэі. Імкліва выгружаецца здробненая маса, якую на “Амкадоры” падхоплівае Фёдар Струк і падграбае яе ўверх.

— Настрой дзелавы, імкнемся як мага хутчэй справіцца з пастаўленай задачай, — гаворыць Фёдар Андрэевіч. — Назапасім якасны корм, будзем зімой з малаком, таму не раслабішся.

Каб кукурузны фураж не траціў сваёй спажыўнасці, усю яго колькасць у гаспадарцы мяркуюць захоўваць у траншэях. Зараз аператыўна вядзецца іх рэканструкцыя і будаўніцтва.

— Сховішчы ўзводзім гаспадарчым спосабам, так выходзіць намнога танней, — расказвае кіраўнік прадпрыемства Аляксандр Талмачовец. — На цяперашні час адна траншэя ўжо гатовая, другую распачалі будаваць.

Усяго ў сельгаспрадпрыемстве ўжо нарыхтавалі 214 тон сена, 2130 сенажу, а таксама 800 зернесенажу і 4000 сіласу. У разліку на адну ўмоўную галаву маецца амаль 15 цэнтнераў кармавых адзінак. Гэта на 4 адзінкі  больш як было летась. Відавочна, што клопаты корманарыхтоўшчыкаў станоўча паўплываюць на вынікі працы жывёлаводаў.

Сяргей БЕЛКА

 

У КСУП “Бялёў” актыўна вядуць уборку кукурузы на сілас: 1 комментарий

  • 28.09.2019 в 10:55
    Permalink

    Кукуруза выращивается на силос и убирается в стадии молочно-восковой спелости кормоуборочными комбайнами со специальными жатками. Кукуруза на силос имеет большую урожайность. Вот и у нас в этом году хороший урожай и отличной новостью является то, что ее уборка движется к концу.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.